Понедельник, 16 сентября 2024

Пружанскія сыры і масла адзначаны на міжнародным конкурсе «Лепшы прадукт — 2024»

231

Пружанскі малочны камбінат працягвае пацвярджаць якасць прадукцыі не толькі ў Беларусі, але і на міжнародным узроўні. На мінулым тыдні работнікі прадпрыемства прадстаўлялі сваю прадукцыю ў Маскве.

У расійскай сталіцы праходзіла 31-я Міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «ПРАДЭКСПА-2024», а ў рамках яе — міжнародны конкурс «Лепшы прадукт — 2024».

Пружанскі малочны вытворца па выніках конкурсу прывёз шэраг узнагарод. Так, залатымі медалямі і дыпломамі былі адзначаны адразу тры віды сыроў. Гэта «Пружанскі» са смакам вяршкоў, які выпускаецца пад брэндам «Шчодрыя Пружаны» і сыры лінейкі «VAN GOLD», а іменна «VAN GOLD GRANO PRUGIANO» і «VAN GOLD SHEDEVR». Такой жа ўзнагароды ўдастоена масла сметанковае закусачнае салёнае з часнаком і кропам.

Скарбонку ўзнагарод прадпрыемства папоўніў таксама сярэбраны медаль і дыплом конкурсу за сыр «VAN GOLD MOLITER» з соусам тартуфата.

Уладзіслаў Шпарла

Фота прадстаўлена «Пружанскім малочным камбінатам»