Яшчэ адна важная падзея адбылася ў новаствораным Лыскаўскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Да яго наведвальнікаў завіталі святары. Настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Лыскаве протаіерэй Аляксандр Багдановіч і настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы г. Пружаны протаіерэй Ігар Мрыхін зрабілі чын асвячэння аддзялення, пагутарылі з састарэлымі людзьмі, большасці з якіх ужо складана самастойна наведаць храм.


Таксама айцец Ігар прывёз у падарунак іконы і кнігі духоўнага зместу. Пасля сумеснай малітвы было наладжана чаяванне.
Ірына Сядова.
Фота аўтара