Среда, 26 марта 2025

Пружанскія спартсмены пераможна выступілі на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы

374

Галоўны рэспубліканскі турнір летняга сезону для юнакоў і дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння — першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы — завяршылася ў сталіцы.

Спаборніцтвы, якія з’яўляліся тэставымі да ІІ Гульняў краін СНД, прымалі Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

За каманду Брэсцкай вобласці, якая заняла першае месца, выступалі спартсмены-выхаванцы СДЮШАР г. Пружаны. Гэта Андрэй Літвіновіч, Захар Дудко, Серафім Дулько, Анатоль Хоміч і Анастасія Грыцук.

Дарэчы, Анатоль стаў пераможцам у штурханні ядра і заняў трэцяе месца ў мятанні дыска. Спартсмена падрыхтавалі трэнер СДЮШАР Яўгеній Данцоў, а таксама трэнеры Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Вольга Шанюк, інструктар-метадыст СДЮШАР г. Пружаны