Понедельник, 16 сентября 2024

Пружанскія плыўцы пацвердзілі свой клас і паспяхова выступілі на турніры па спрынтарскім плаванні

2 597

19 верасня ў Мінску прайшлі спаборніцтвы першага этапа IV адкрытага кубка па спрынтарскім плаванні “Бітва Спрынтараў. Сезон 2021-2022”. Традыцыйна паспяхова выступілі выхаванцы пружанскіх трэнераў.

На дыстанцыі 50 метраў на спіне ў тройку прызёраў увайшлі Арцемій Мацаюк і Вікторыя Шут, якія займаюцца пад кіраўніцтвам Вольгі Яўгенаўны Клімук.

Вылучыліся і выхаванцы Сяргея Аляксандравіча Каляды. Яўген Бойка пацвердзіў свой зорны статус і стаў пераможцам спаборніцтваў, а Назар Камінскі заняў другое месца.

Пажадаем нашым спартсменам гучных перамог на наступных этапах кубка!