Пра гэта паведамляе Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
Дзень меліяратара ў Беларусі будзе адзначацца ў нядзелю, 2 чэрвеня.
Узнагароды прадстаўнікам меліярацыйнай галіны Брэстчыны ўручаны за шматгадовую плённую і добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у меліярацыйную галіну, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём меліяратара.
Так, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны інжынер УП «Пружанскае ПМС» Віталь Ждановіч.
Граматай Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар УП «Пружанскае ПМС» Аляксей Шахновіч.
Віншуем з узнагародамі!