14 красавіка ў Лядовым палацы нашага горада адбылося закрыццё хакейнага сезона.

Сёлета ў чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд «Бярэсце» прынялі ўдзел чатыры каманды: «Кіты» (г. Пружаны), «Бона» (г. Кобрын), «Секачы» (г. Бяроза), «Палессе» (г. Кобрын).
На закрыцці сезона балельшчыкаў чакаў таварняк — таварыскі матч, які не паўплываў на турнірнае становішча каманд і ўрачыстае ўзнагароджанне лепшай каманды.
А лепшымі сталі… пружанцы! Аматарская каманда на працягу ўсяго сезона радавала балельшчыкаў выдатнай гульнёй і на закрыцці спартыўнага турніру выклалася па максімуму.
Пружанскія «Кіты» шчыра дзякуюць фанатам за адчувальную падтрымку на працягу ўсяго чэмпіянату. Асобае прызнанне хакеісты выказваюць ААТ «Агра-Калядзічы» і дырэктару гаспадаркі Сяргею Субоце. Таварыства падарыла спартсменам-аматарам новыя майкі.