Воскресенье, 19 января 2025

Пружанскія дзяўчынкі трапілі на Галоўную ёлку краіны

703

Дабрачыннае навагодняе свята з удзелам Прэзідэнта прайшло на мінулым тыдні ў Палацы Рэспублікі. Традыцыйна на яго запрашаюць дзяцей-сірот і дзетак са шматдзетных сем’яў, а таксама пераможцаў шматлікіх конкурсаў і алімпіяд. Сёлета ўдзельнікамі свята стала 2,5 тысячы дзяцей з розных рэгіёнаў краіны.


Пабывалі на мерапрыемстве і жыхаркі нашага раёна: вучаніца СШ №5 Лізавета Сальнікава, якая выхоўваецца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, і гімназістка Дар’я Кавалевіч (на здымку) была запрошана на свята як выдатніца вучобы, удзельніца і пераможца конкурсаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Нажаль, трэцяй дзяўчынцы, вучаніцы СШ №1 Дар’і Ахрамчук, якую адзначылі за перамогі на лёгкаатлетычных спаборніцтвах, пабываць на свяце перашкодзіла хвароба.
Кожны госць свята ў дадатак да незабыўных эмоцый атрымаў салодкі падарунак ад Кіраўніка дзяржавы.
Уладзіслаў Шпарла.