Пятница, 17 января 2025

Пружанскія аматары скандынаўскай хадзьбы паўдзельнічалі ў абласным злёце ў Брэсце

278

Абласны злёт аматараў скандынаўскай хадзьбы, які адбыўся ў Брэсце, быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел у ім прыняла і каманда «Усмешка» ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Злёт адбываўся на пляцоўцы каля армейскага клуба на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці, і гэта было асабліва ўрачыста, хвалююча.

Удзельнікі злёту — а гэта 14 каманд з розных ТЦАН вобласці — усклалі кветкі да помніка абаронцам крэпасці, мінутай маўчання ўшанавалі іх подзвіг. Побач з Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь выконваўся гімн аматараў скандынаўскай хадзьбы, была наладжана і канцэртная праграма.

А напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі дыпломы — за імкненне да актыўнага ладу жыцця, аптымізм.

Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў