Понедельник, 16 сентября 2024

Пружанскіх школьнікаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў «Жывая класіка»

630

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!». Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўляюцца: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Азнаёміцца за палажэннем конкурсу можна тут: ПОЛОЖЕНИЕ о конкурсе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *