Суббота, 8 февраля 2025

«Пружанский палацик» появился на молоке «Простоквашино»

1 989

На прылаўках магазінаў з’явілася новае «Прастаквашына»: пастэрызаванае малако вярнулася ў продаж у абноўленай упакоўцы.IMG_4891

Нагадаем: абавязак забяспечваць патрэбы насельніцтва Пружанскага раёна ў так званым сацыяльным  малацэ і пастаўляць штомесяц у гандаль каля 200 тон малочнай прадукцыі ўзяло на сябе СТАА «Данон Пружаны», падпісаўшы ў маі 2014 года дагавор па рэалізацыі інвестпраекта. Лінія па выпуску малака ў ПЭТ-бутэльках для таварыства стала вельмі стратнай, і крыху больш года таму яго знялі з канвеера. Свабодную нішу заняла малочная прадукцыя іншых вытворцаў, ільвіная доля якой прывозілася з суседняй Бярозы.IMG_4888

Пастэрызаванае малако з высокай тлустасцю пад брэндам «Прастаквашына» таварыства вярнула пружанскім спажыўцам толькі напрыканцы мінулага года. Вырабляецца яно, праўда, на Шклоўскім заводзе кампаніі «Danone Беларусь». Некалькі месяцаў сацыяльна значны прадукт быў прадстаўлены на прылаўках у асептычнай упакоўцы Tetra Pak, а на мінулым тыдні з‘явіўся ў  пакетах-«гарлачыках». Адметна, што спецыяльна для пружанскіх спажыўцоў кампанія распрацавала ўнікальны знешні выгляд упакоўкі, накіраваны ў тым  ліку на выхаванне патрыятызму: на адным баку нанесены выява Пружанскага палацыка, на адваротным — кароценькая гістарычная даведка пра наш горад. Здаецца, гэты сучасны маркетынгавы ход пружанцы ўжо ацанілі.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *