Воскресенье, 20 апреля 2025

«Пружанские киты» — вице-чемпионы!

1 009

У Пінску прайшоў фінальны матч плэй-оф сярод каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце» сезона 2019-2020 г.г. Пружанскія «Кіты» змагаліся за чэмпіёнскі тытул з мясцовай «Гарынню».

Лік у сярэдзіне першага перыяду адкрыў Сяргей Старавойтаў. Але ўтрымаць перавагу да перапынку нашы хакеісты не здолелі — гаспадары двойчы святкавалі ўзяцце варот саперніка.
Другі гульнявы адрэзак прайшоў з яшчэ большай перавагай «Гарыні». На другі перапынак каманды пайшлі пры ліку 5:2 на карысць пінчан. Другую шайбу ў пружанцаў на свой рахунак запісаў Сяргей Старавойтаў.
У трэцім перыядзе каманды двойчы абмяняліся галамі. У «Кітоў» вызначыліся Дзмітрый Лібакоў і Уладзіслаў Макаранка.
Такім чынам, фінальная сірэна зафіксавала перамогу «Гарыні» з лікам 7:4 і тытул чэмпіёна сезона 2019-2020 г.г. Пружанскія «Кіты» занялі другое месца і сталі віцэ-чэмпіёнамі.
У матчы за трэцяе месца, які прайшоў у Бярозе, івацэвіцкія «Рысі» разграмілі «Крэпасць» з Брэста з лікам 9:3.
Мікола Архуцік.
Фота Лізаветы ЦАБРУК.