Пятница, 14 февраля 2025

«Пружанские киты» разгромили «Бону»

825

У мінулыя выхадныя прайшлі матчы чарговага тура рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». «Пружанскія кіты» ў Кобрыне гулялі з мясцовай «Бонай».
На працягу ўсёй сустрэчы наша каманда трывала валодала ініцыятывай і атрымала пераканаўчую перамогу з лікам 5:1. Цяпер на рахунку «Пружанскіх кітоў» пасля васьмі гульняў 16 ачкоў і па-ранейшаму трэцяе месца ў турнірнай табліцы.
Бліжэйшы матч наша каманда правядзе дома супраць івацэвіцкіх «Рысяў».
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *