Суббота, 15 марта 2025

Пружанские фигуристы завоевали 8 золотых медалей на областных соревнованиях

1 146

7-9 снежня ў Пружанах праходзіла адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па фігурным катанні «Белавежская пушча — 2018».

На вышэйшай прыступцы п‘едэстала Марыя Салдакаева.


Удзел у спаборніцтвах прыняло 135 юных спартсменаў. Пры вялікай канкурэнцыі пружанскія фігурысты амаль не пакінулі нікому шанцаў на перамогу.

Мікалай Казлоў.

У сваіх узроставых катэгорыях і намінацыях абсалютнымі лідарамі сталі: Мікалай Казлоў, Марыя Салдакаева, Надзея Новік, Анастасія Белавус, Павел Буявец, Юлія Покала, Мацвей Клімук і Аляксандра Велікаселец.

Пераможца Юлія Покала.

Срэбра заваявалі Злата Амельянюк і Ксенія Шчыпанава, а Сафія Здановіч атрымала бронзу. Усе спартсмены займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Вольгі Уважанай.


Кацярына Пашкевіч. Фота Андрэя Пашкевіча.