Як паведамляе намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях філіяла «Пружанскія электрасеткі» Ю.Т.Русецкі, на пачатак бягучага года колькасць арганізацый і бытавых абанентаў, якія мелі запазычанасць па спажыванні электраэнергіі, крыху скарацілася — да 134 даўжнікоў. А вось сума доўгу павялічылася і зараз складае амаль 550 тысяч рублёў.
Запазычанасць утварылася пераважна ў юрыдычных асоб, прычым большасць з іх — сельгаспрадпрыемствы, у адносінах да некаторых з якіх нават прымяняліся такія меры ўздзеяння, як абмежаванне спажывання электраэнергіі. А вось бытавыя абаненты за пратэрмінаваныя плацяжы былі адключаны ад энергазабеспячэння.
Для спагнання даўгоў ад неплацельшчыкаў філіялам прымяняліся таксама іншыя меры ўздзеяння: у дасудовым парадку выстаўлена 54 прэтэнзіі. Аднак у сямі выпадках давялося звяртацца ў суд або па натарыяльны надпіс, пры гэтым усе запыты былі поўнасцю пацверджаны і палова з вызначанай сумы ўжо вернута пастаўшчыку электраэнергіі.
Алег Сідарэнка.