Четверг, 17 апреля 2025

Пружанские артисты покорили сцену международного конкурса «Talented Kids»

1 083

Пружанскія артысты вярнуліся з І Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Talented Kids» у Мінску, на якім цудоўна выступілі.
танцавальным конкурсе ў намінацыі эстраднага танца дыплом І ступені заваявала студыя танца «Амелі», у якой пад кіраўніцтвам Алега Строка займаюцца дзеці 6-8 гадоў. Маленькія танцоры пакарылі журы танцам «Дом з прывідамі».
Малодшая група танцавальнага калектыву «Тапатушкі» Пружанскага ГПК пад кіраўніцтвам Вікторыі Бортнік атрымала прыз «Сімпатыя журы», а вось старэйшыя танцоры заваявалі дыплом ІІІ ступені. Да слова, спонсарамі паездкі юных артыстаў выступілі кіраўніцтва ТАА «Санівуд інвест» і ТАА «Буцэфал профі», а таксама індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Бондар.
Прывезлі з конкурсу ўзнагароды і пружанскія вакалісткі: Валерыя Пудоўкіна і Валянціна Іванцова перамаглі кожная ў сваёй узроставай катэгорыі.
Кацярына ПАШКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *