Суббота, 18 января 2025

Пружанскі тварог — з інфармацыяй ад выратавальнікаў

378

Выратавальнікі ўжо расказвалі пра праекты па размяшчэнні інфармацыі МНС на розных таварах народнага спажывання. Сацыяльная рэклама аб бяспецы з’яўлялася на ўпакоўках хлебабулачных вырабаў, рыбных кансервах, шакаладзе, малацэ і нават курыных яйках.

У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!», якая ў гэтыя дні праходзіць ва ўсіх кутках рэспублікі, МНС заклікае звярнуць увагу на бяспеку дзяцей.

Ініцыятыву выратавальнікаў падтрымала кіраўніцтва Пружанскага малочнага камбіната, прапанаваўшы ў якасці своеасаблівай пляцоўкі для прапагандысцкай супрацьпажарнай агітацыі ўпакоўку мяккага тварагу.

70 000 адзінак гэтай прадукцыі цяпер пазначана сацыяльнай рэкламай МНС.

Руслан Басак

Фота Пружанскага РАНС