Четверг, 13 февраля 2025

Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

551

Пружанскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па выніках работы ў мінулым годзе названы адным з лепшых у вобласці.

Вынікі работы ў 2022-м падвялі ў аўторак падчас абласнога санітарна-эпідэміялагічнага савета пры галоўным дзяржаўным санітарным урачу вобласці.

На мерапрыемстве таксама намецілі задачы на год новы і ўзнагародзілі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па выніках дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі ў 2022-м.

Трэцяе месца сярод раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі заняў наш, Пружанскі. Дыплом яго галоўнаму ўрачу Кацярыне Папко ўручыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Алена Ільяшава (на здымку). На першым і другім месцах — цэнтры гігіены Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Уладзіслаў Шпарла