Четверг, 22 февраля 2024

Пружанскі раён сур’ёзна пацярпеў ад суботняга цыклону «Іленія»

674

Першыя два месяцы бягучага года сталі адметнымі не толькі па тэмпературных рэкордах, але і па частых цыклонах, што праходзілі праз наш рэгіён з моцнымі вятрамі. Адзін з такіх, «Іленія», накрыў Брэстчыну 19 лютага.

Па паведамленнях сіноптыкаў, хуткасць парываў ветру дасягала 25-30 метраў у секунду. Найбольш цяжкія наступствы ад прыродных катаклізмаў зарэгістраваны ў Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Ляхавіцкім, Лунінецкім і Пружанскім раёнах.

Пры гэтым найбольш сур’ёзна пацярпеў менавіта наш раён, дзе адбылося 27 выпадкаў адключэння электраліній, у тым ліку ў Клепачах і Шарашэве. Як паведамляюць пружанскія энергетыкі, складаныя аварыі адбыліся ў ружанскай зоне, дзе без святла на працягу гадзіны засталося некалькі населеных пунктаў. На ліквідацыі наступстваў стыхіі было задзейнічана 12 брыгад (50 работнікаў). Выкарыстоўваліся пяць аўтавышак і падымальны кран, які спатрэбіўся для рамонту пашкоджанага ізалятара на падстанцыі Пружаны.

Алег Сідарэнка.

Фота мае ілюстрацыйны характар