Такім чынам, наш раён стаў другім пасля Баранавіцкага раёнам-статысячнікам у Брэсцкай вобласці!
Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 31 ліпеня аграрыі Пружаншчыны ўбралі зерневыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) на 75,8 % плошчаў. Намалочана 102 964 тон зерня. Ураджайнасць – 42,8 ц/га, што значна вышэй паказчыка на гэтую ж дату ў мінулым годзе.
Дарэчы, у 2023-м аграрыі Пружанскага раёна пераадолелі адзнаку ў 100 000 тон намалоту зерня 9 жніўня.
Віншуем працаўнікоў палёў нашага раёна з такім важным дасягненнем!
Уладзіслаў Шпарла
Фота з архіва рэдакцыі