Четверг, 7 ноября 2024

Пружанскі раён на трэцім месцы па выніках жніва-2023 у Брэсцкай вобласці

226

Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.

Пераможцамі абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю збожжавых каласавых і зернебабовых культур у бягучым годзе сталі Камянецкі, Жабінкаўскі і Пружанскі раёны, якія занялі, адпаведна, першае, другое і трэцяе месцы.

Сярод сельгасарганізацый, іх філіялаў, падраздзяленняў, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў, у групе з плошчай сельгасугоддзяў больш як 5 тысяч гектараў на другой ступені п’едэстала – ААТ «Агра-Калядзічы» Пружанскага раёна.

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю сярод камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных установак, галоўных аграномаў і іншых спецыялістаў, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад не толькі ва ўборку, але і ў фарміраванне ўраджаю.

Пераможцы ўжо 9 верасня атрымаюць узнагароды на абласных «Дажынках» у Ганцавічах.