Суббота, 14 декабря 2024

Пружанскі раён быў прадстаўлены на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак — 2024»

429

Арганізацыі Пружанскага раёна прынялі ўдзел у 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак — 2024».

Мерапрыемства праходзіла ў Мінску 18-20 красавіка. Яно стала міжнароднай дзелавой пляцоўкай для краін, рэгіёнаў і туркампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты на беларускім рынку. Таксама выстава стала самай маштабнай экспазіцыяй краіны ў катэгорыі «Турызм і адпачынак».

Пружанскі раён быў прадстаўлены некалькімі арганізацыямі і прадпрыемствамі. Так, экспазіцыі з аповедам пра свае паслугі прадстаўлялі Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег і музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Госці выставы маглі пазнаёміцца таксама з экспазіцыяй ДЛГУ «Пружанскі лясгас». Маглі ацаніць наведвальнікі і прадукцыю ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Уладзіслаў Шпарла