З 12 па 30 снежня праходзіць Рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год!»
Мэта рэспубліканскай акцыі – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, якія ў пераднавагодні перыяд рэзка павялічваюцца. Гэта адбываецца ў выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
Арганізатары ў форме інтэрактыўных гутарак, конкурсаў і віктарын, паказу тэматычных відэаролікаў нагадаюць аб правілах абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, уручаць маляўнічыя буклеты і памяткі.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі!
Пружанскі РАНС