Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі, сувязі і паліграфічнай галіны Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашымі прафесійнымі святамі!
Гэтыя традыцыйныя майскія святы аб’ядноўваюць людзей самых розных прафесій — журналістаў, выдаўцоў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі, сувязістаў, дзякуючы якім грамадства атрымлівае аператыўную і праўдзівую інфармацыю пра найважнейшыя падзеі ў краіне і за яе межамі, можа аб’ектыўна ацаніць рэаліі сённяшняга жыцця.
Ад грамадзянскай пазіцыі работнікаў вашай сферы, умення цвёрда і аргументавана адстойваць інтарэсы сваёй краіны залежыць непахіснасць народных традыцый і дзяржаўнага суверэнітэту. Згуртаваныя агульнай справай, вы ствараеце інфармацыйную прастору і фарміруеце грамадскую думку.
Дзякуй вам за аператыўныя рэпартажы, нарысы і артыкулы, за актыўную і адкрытую пазіцыю, за невычэрпную цікаўнасць і ўменне паказаць праўду, за важкае і аргументаванае слова.
Упэўнены, што і ў далейшым дзякуючы вам жыхары Пружаншчыны будуць атрымліваць якасную і аб’ектыўную інфармацыю, а вашы талент і адданасць справе будуць садзейнічаць умацаванню нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, творчых поспехаў, натхнення, крэатыўных праектаў, ідэй і задум. Няхай журналісцкае слова служыць дабру і стварэнню!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.