Паважаныя жыхары Пружанскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з выдатным святам – Днём сям’і!
У кароткім слове «сям’я» – трываласць чалавечых адносін, каштоўнасці і традыцыі, адчуванне клопату і душэўнага цяпла, невычэрпная крыніца любові і адданасці, упэўненасць у будучыні, фарміраванне светапогляду чалавека. Сям’я – гэта першаснае асяроддзе, дзе чалавек павінен вучыцца рабіць дабро. Менавіта ў сям’і беражліва захоўваецца і прымнажаецца бясцэнная духоўна-маральная і культурная спадчына, фарміруюцца самыя добрыя традыцыі.
Асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці выказваем шматдзетным сем’ям, сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы, бацькоўскую працу, цярпенне і клопат. Шчырыя пажаданні шчасця маладым сем’ям! Нізкі паклон дзядулям і бабулям, якія выгадавалі ўласных дзяцей, а зараз дапамагаюць выхоўваць унукаў і праўнукаў.
Жадаем усім вам здароўя, сямейнага шчасця, каб у кожнай нашай сям’і панавалі любоў і павага, узаемаразуменне і дабрабыт, спакой і парадак! Няхай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.