Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Пружаншчыны, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Гэта выдатная нагода яшчэ раз выказаць падзяку ўсім, хто добрасумленнай працай вырашае важныя задачы ўзмацнення харчовай бяспекі краіны, павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай сельгаспрадукцыі.
Сёння сельскагаспадарчая галіна імкліва рэалізоўвае свой патэнцыял: укараняюцца перадавыя тэхналогіі, новыя прынцыпы вытворчасці і перапрацоўкі, мадэрнізуюцца прадпрыемствы, выпускаецца высакаякасная канкурэнтаздольная прадукцыя.
Нам ёсць чым ганарыцца. Цяперашнія дасягненні — вынік паўсядзённай згуртаванай працы працаўнікоў палёў і ферм, спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, работнікаў перапрацоўчай прамысловасці і ветэранаў сельгасвытворчасці.
Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, упартая праца, вопыт, эфектыўнае кіраванне, вернасць традыцыям і адданасць выбранай справе і далей будуць служыць развіццю аграрнага сектара і павышэнню якасці жыцця людзей.
У гэты святочны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.