Суббота, 14 декабря 2024

Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

442

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна! Дарагія суайчыннікі!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём Рэспублікі.

Для кожнага беларуса гэтае свята напоўнена асаблівым сэнсам. Наша гісторыя — пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. І нават пасля з’яўлення на карце свету суверэннай Рэспублікі Беларусь нам увесь час даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця.

Сімвалічна, што галоўнае свята краіны — яшчэ і дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Перамога выратавала нас ад знішчэння. Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і паднялі рэспубліку з руін.

Сёння наша краіна — незалежная дзяржава, у якой кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці.

Мы і надалей будзем мацаваць наш суверэнітэт і будаваць будучыню Беларусі на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату пра людзей.

Жадаем вам здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Са святам!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў