Понедельник, 12 мая 2025

Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём медыцынскіх работнікаў!

246

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Пружаншчыны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Лячэнне людзей заўсёды лічылася самай высакароднай і гуманнай справай. Яно патрабуе не толькі глыбокіх ведаў, неверагоднай адказнасці, найвышэйшага майстэрства, але і асаблівых маральных якасцяў: міласэрнасці, чуласці, здольнасці падзяліць чужыя боль і пакуты. Усім гэтым у поўнай меры валодаюць медыкі Пружаншчыны.

Сваёй штодзённай працай вы ўносіце велізарны ўклад у захаванне найвялікшых каштоўнасцей, дараваных чалавеку, — яго жыцця і здароўя. Ваша праца, самаахвярнае служэнне справе, міласэрнасць дазволілі многім людзям набыць упэўненасць у будучым, зноў адчуць радасць у жыцці. Дзякуем вам за самаадданасць, цярпенне і чуласць.

Здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца здабыткам нацыі. Разумеючы першарадную ролю аховы здароўя ў дабрабыце краіны, дзяржава прымае ўсе магчымыя меры па яе развіцці: аптымізуюцца і мадэрнізуюцца медыцынскія ўстановы, поўным ходам ідзе тэхнічнае пераўзбраенне. Безумоўна, развіццё медыцыны немагчыма ўявіць без прафесіяналізму людзей у белых халатах.

Дарагія медработнікі! У гэты цудоўны дзень выказваем вам вялікую ўдзячнасць за вашу нялёгкую, але вельмі важную працу, за вопыт, веды, уменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Нізкі паклон за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці!

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпных сіл і энергіі, душэўнай раўнавагі і гармоніі. Няхай вас ніколі не пакідаюць аптымізм, цярпенне і дабрыня. Поспехаў, працвітання, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.


Віншуем з узнагародай!

Пружанскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў узнагародзіць Падзячным пісьмом райвыканкама:

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, асабісты ўклад у ажыццяўленне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка

ГУК Наталлю Ільінічну, медыцынскую сястру афтальмалагічнага кабінета паліклінікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

ЛУЦКЕВІЧ Алену Леанардаўну, урача — стаматолага-тэрапеўта стаматалагічнага кабінета платных паслуг УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

ЧАРНЯК Наталлю Мікалаеўну, медыцынскую сястру хірургічнага кабінета паліклінікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

ШЭЙКО Ірыну Мікалаеўну, старшую медыцынскую сястру артапеда-траўматалагічнага аддзялення УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

ДАРАФЕЕВУ Людмілу Аляксандраўну, урача анестэзіёлага-рэаніматолага аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».

Прэзідыум Пружанскага раённага Савета дэпутатаў вырашыў узнагародзіць Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:

за дасягнутыя поспехі ў справе паляпшэння і ўдасканалення аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка

БРАТЧУК Ірыну Віктараўну, загадчыцу Белавусаўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

ІСАКАВУ Жанну Жанаўну, урача агульнай практыкі (загадчыцу) аддзялення агульнай урачэбнай практыкі паліклінікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»;

КРАЧКО Алену Міхайлаўну, інструктара-валеолага УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».


На абласным узроўні

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў, прайшло ў Брэсце 14 чэрвеня. Узнагароды медыкам уручаў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка.

Сярод тых, хто атрымаў Грамату Брэсцкага аблвыканкама, — і ўрач-неўролаг неўралагічнага аддзялення УАЗ «Пружанская ЦРБ» Ала Барысаўна Гук.

Падзячнае пісьмо ўручана Галіне Васільеўне Русак, загадчыцы 1-га псіхіятрычнага аддзялення УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы».