Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада — знамянальная дата, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі, устанавіла прыярытэтнымі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.
Мы ганарымся воінскім гераізмам, працоўнымі подзвігамі, навуковымі адкрыццямі нашых папярэднікаў і імкнёмся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталося нам у спадчыну.
Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, Беларусь упэўнена рухаецца наперад па шляху будаўніцтва моцнай, незалежнай дзяржавы. Стваральная праца, імкненне да новых дасягненняў, павага да гісторыі і традыцый — галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Мы павінны памятаць, што толькі паўсядзённай упартай працай, творчасцю, добрымі справамі зможам захаваць, прымножыць і пакінуць у спадчыну нашым нашчадкам найвялікшы здабытак — суверэнную і незалежную Беларусь.
Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і новых дасягненняў на карысць любімай Пружаншчыны і роднай Беларусі!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.