Паважаныя святары і вернікі Пружаншчыны, якія святкуюць Вялікдзень па грыгарыянскім календары!
Сардэчна віншуем вас з вялікай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстова!

Светлае свята Вялікадня нагадвае нам пра галоўныя жыццёвыя, духоўныя і сямейныя каштоўнасці, пра тое, як важна для чалавека каханне, дабро, міласэрнасць і спачуванне. Хрысціянскія цэрквы, прапаведуючы вечныя чалавечыя каштоўнасці і ўмацоўваючы духоўнасць сваёй паствы, спрыяюць грамадзянскаму міру і згодзе ў нашым грамадстве.
Урачыстасць Вялікадня падахвочвае вернікаў аддаваць усе свае сілы на добрыя пачынанні і ўчынкі, клопат і дапамогу блізкаму, сумленную працу ў імя росквіту Айчыны. Няхай святло і радасць Велікодных дзён стануць для вас крыніцай духоўных сіл і стваральнай працы, умацуюць у вашых сэрцах каханне і дабрыню, прынясуць у вашыя дамы мір і дабрабыт, радасць і шчасце.
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
