Понедельник, 2 декабря 2024

Пружанскі палацык запрасіў на «Этнавечарыну» ў рамках «Ночы музеяў»

246

19 мая Пружанскі палацык запрасіў гасцей на «Этнавечарыну», прысвечаную традыцыйнай вясенняй абраднасці беларусаў.

Распачаў мерапрыемства аматарскі калектыў мастацкай творчасці Калядзіцкага сельскага Дома культуры, які паказаў дзве тэатральныя замалёўкі: «Прывітальная» і «Кола жыцця».

Затым гасцям былі прадэманстраваны абрад «Гуканне вясны» ў выкананні фальклорнага калектыву «Бабіна лета» Ліноўскага сельскага Дома культуры і велікодны абрад «Валачобнікі», які падрыхтаваў калектыў гарадскога Палаца культуры пад кіраўніцтвам Вольгі Гардзейчык.

Вельмі шчырым было выступленне фальклорнага калектыву «Паўлінка» дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны (кіраўнік — Кацярына Гуга).

Завяршылася мерапрыемства чаяваннем на тэрасе музея.

Спадзяёмся, што «Этнавечарына» здолела далучыць гасцей музея да ўнікальных традыцый беларусаў.

Марына Каўтунюк, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык»