Да ўдзелу ў ёй запрашаюць усіх, хто неабыякавы да гісторыі і культуры Пружанскага раёна і гатовы ўнесці ўклад у папаўненне музейнага фонду.
Калі ў вас дома ёсць старыя фотаздымкі, дакументы, кнігі, медалі, манеты, адзенне, посуд, дзіцячыя цацкі, прадметы быту, якімі карысталіся вашы бацькі, бабулі і дзядулі, музей з задавальненнем прыме іх у дар.
Пажадана, каб гэтыя прадметы адлюстроўвалі самабытнасць ці з’яўляліся характэрнымі для канкрэтнага перыяду ў гісторыі раёна. Стаўшы музейнымі прадметамі, гэтыя рэчы атрымаюць новы статус і новае жыццё, будуць прадстаўлены на выставах і ў экспазіцыях.
Сярод прадметаў, перададзеных музею, будзе праведзены конкурс па наступных намінацыях:
“Першы” — прадмет, які будзе перададзены ў музей самым першым;
“Легенда” — прадмет, з якім звязана самая цікавая гісторыя;
“Рарытэт” — самы ўнікальны, значны прадмет.
Вынікі акцыі будуць падведзены 1 верасня.
Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, д. 50 — з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 17.00.
Упішыце сваё імя ў гісторыю музея!
Марына Каўтунюк, галоўны захавальнік фондаў