ААТ «Пружанскі малочны камбінат» другі год запар у прызёрах Рэспубліканскага конкурсу сцэнічнага мастацтва «MILK FEST – 2023».
Нагадаем, што сёлета прадпрыемства прадстаўляла для ўдзелу кампазіцыю «Шчодрыя Пружаны», у аснову якой лёг папулярны трэк 90-х гадоў «Macarena».
Беларускамоўны тэкст расказвае пра этапы вытворчасці прадпрыемства, асартымент прадукцыі і многае іншае. Па выніках фіналу конкурсу, які адбыўся ў чацвер у Мінску, малочны камбінат заваяваў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Вакал».

Выканаўцы песні — Іна Каляда, Ганна Касянюк, Міхаіл Ліцкевіч і Данііл Жытко.
Убачыць, як усё было, можна ў акаўнце прадпрыемства ў Instagram @prjmilk_, а паглядзець відэа, якое набрала ўжо больш за 273 тысячы праглядаў, у TikTok.
Уладзіслаў Шпарла