Вторник, 14 января 2025

«Пружанскі малочны камбінат» запрашае на святочную пляцоўку ў Дзень горада 15 ліпеня!

591

У гонар святкавання Дня горада Пружаны 15 ліпеня ААТ «Пружанскі малочны камбінат» запрашае наведаць сваю лакацыю, якая размесціцца на вул. Савецкай, каля дома побыту «Прэстыж».

Прадпрыемства рыхтуе вялікую праграму, якая пачнецца ў 11 гадзін, а завершыцца ў 21.10. Для жыхароў горада і гасцей свята – гульнявая праграма ад клоўна Лёліка, бітва на падушках, шатландскае перацягванне каната, кольцакід, скакалка, хаджэнне ў цемры, конкурс харэографаў. А таксама інтэрактыўны блок ад «дзяўчынкі з «TikТоk», азотнае міні-шоу, шоу мыльных бурбалак, дзіцячая праграма. І яшчэ пеннае шоу, выступленне кавер-бэнда «Gruzdi».

Арганізуюць зона фудкорту, майстар-класы па прыгатаванні сырнага супу, тварожных вафляў, тайскае марожанае. І, вядома, усё можна будзе прадэгуставаць, а таксама набыць прадукцыю.

Падрабязней: instagram.com/prjmilk_