Дзяржкамітэт па стандартызацыі падвёў вынікі прэстыжнага конкурсу.
У намінацыі «Харчовыя тавары» ў ліку лаўрэатаў названы 174 тавары 73-х арганізацый. Сярод іх і шэраг відаў прадукцыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Гэта сыр «Чэсцерон» з гарошынамі душыстага перцу, сыр «Тыквін» з гарбузовымі семкамі, сыр «VAN GOLD STATUS», сыры плаўленыя — «Сметанковы» і «Шакаладны».
Таксама наш малочны камбінат узнагароджаны дыпломам «Стабільная якасць» у намінацыі «Харчовыя тавары».
Віншуем прадпрыемства і жадаем росту, развіцця і новых узнагарод!
Уладзіслаў Шпарла