Вторник, 14 января 2025

«Пружанскі малочны камбінат» прыме ўдзел у фестывалі «Берасцейскія сані» ў Пінску

314

Ужо 19 студзеня ў Пінску стартуе абласны фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані».

Праграма фестывалю па-сапраўднаму ўражвае, але з ёй мы пазнаёмім вас крыху пазней. Адметнасцю стануць (https://t.me/brestoik/7105) у тым ліку гандлёвыя рады на паўкіламетра і больш за тысячу пасадачных месцаў для гасцей.

Удзел у фестывалі-кірмашы прымуць буйныя прадпрыемствы-вытворцы, у тым ліку ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Таксама будуць прадстаўлены ААТ «Пінскі мясакамбінат», «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», «Лунінецкі малочны завод», «Савушкін прадукт», «Ляхавіцкі кансервавы завод», ААТ «Белалка», «Птушкафабрыка «Дружба» .

Больш за 30 суб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання будуць абслугоўваць гасцей фестывалю і яшчэ больш як 70 індывідуальных прадпрымальнікаў прапануюць свае тавары.

Прыязджайце на фестываль у Пінск!

Па інфармацыі Брэсцкага аблвыканкама