Прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці – гэта ўзнагарода, якая прысуджаецца лепшым арганізацыям краіны, якія дабіліся значных вынікаў у вышэйназванай галіне і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг, укараненні інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту. Конкурс праводзіцца з 1999 года і з’яўляецца самым аўтарытэтным праектам сярод рэспубліканскіх конкурсаў па якасці.

Згодна з рашэннем камісіі па прысуджэнні гэтай прэміі па выніках 2021 года, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў РБ № 264 ад 28 красавіка гэтага года, сярод лаўрэатаў з Брэсцкай вобласці значыцца і наша ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
Лаўрэатам уручаюцца дыплом і сімвал прэміі, даецца права выкарыстоўваць на працягу трох гадоў выяву эмблемы прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у дакументацыі і ў рэкламных мэтах.
Вадзім Раўнейка