Вторник, 8 октября 2024

«Пружанскі малочны камбінат» будзе выпускаць прадукцыю пад новым брэндам «Леса-Поля»

448

Новы таварны знак «Леса-Поля» прэзентавала ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Як расказалі на прадпрыемстве, новы брэнд стане сімвалам прыроднага багацця Беларусі і адначасова будзе падкрэс-ліваць экалагічнасць, натуральнасць прадукцыі, яе сувязь з прыродай і высокую якасць, якой варта давяраць. Слоган новага брэнда — «Натхненне ад прыроды».

У той жа час нікуды не знікнуць з паліц магазінаў ужо любімыя і знаёмыя пакупнікам малочныя прадукты пад гандлёвымі маркамі «Щедрые Пружаны» і «VAN GOLD». Убачыць жа сыры пад брэндам «Леса-Поля» можна будзе ў фірменных магазінах камбіната ўжо ў кастрычніку.

Уладзіслаў Шпарла