У Пружанскім раёне з 25 жніўня ўведзена ЗАБАРОНА на наведванне лясоў. У сувязі з гэтым галоўны ляснічы «Пружанскага лясгаса» Дзмітрый Козел звяртаецца да жыхароў раёна:
— На Пружаншчыне ўсталяваўся высокі клас пажарнай небяспекі. Пераканаўча просім жыхароў усяго раёна паклапаціцца пра лясныя масівы і не наведваць іх.
Зараз лясным масівам вельмі не хапае вільгаці. Неасцярожнасць грамадзян, той жа непатушаны і кінуты на зямлю акурак можа стаць прычынай вялікага ляснога пажару. Памятайце, што знішчыць дрэва можна за мінуту, а вось каб вырасціць яго, патрабуецца не адзін дзясятак гадоў.
Па ягады і грыбы раім адправіцца пасля зняцця забароны. Адсачыць сітуацыю можна з дапамогай інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі. Таксама нагадаю, што згодна з арт.16.21 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, пры парушэнні правілаў наведвання лесу грамадзяніна чакае адміністрацыйная адказнасць. Калі лясным масівам не быў прычынены ўрон – да 12-ці, калі быў – да 30 БВ. Назіраць за выканнем правілаў бяспекі ў лясах будуць усталяваныя работнікамі лясгаса фотапасткі.
Давайце разам будзем клапаціцца пра наша зялёнае багацце! — адзначыў Дзмітрый Мечыслававіч.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла