Вторник, 22 апреля 2025

Пружанскі лясгас інфармуе

451

Пажаранебяспечны перыяд у краіне з-за ранняй бясснежнай вясны наступіў надзвычай хутка, у выніку для лясной аховы пачалася гарачая пара. Гараць лясы, балоты, гінуць цэлыя экасістэмы з іх насельнікамі.

Работнікі лясной гаспадаркі б’юць трывогу. Сотні пажараў, дзясяткі гектараў пашкоджаных тэрыторый па ўсёй краіне і шматмільённыя страты. У большасці выпадкаў прычына — чалавечы фактар.
У сувязі са складаным пажаранебяспечным становішчам Пружанскі лясгас настойліва заклікае грамадзян устрымацца ад наведвання лясоў. Нагадваем, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з-за высокіх класаў пажарнай небяспекі часова ўведзена забарона на наведванне лясоў ва ўсіх рэгіёнах. Актуальную інфармацыю пра абмежаванні на наведванне лясоў заўсёды можна прасачыць на спецыяльнай інтэрактыўнай карце.

Заклікаем жыхароў Пружанскага раёна не падпальваць сухую расліннасць, не паліць смецце ў дадзены перыяд! Нагадваем, што і наведванне лясоў у пажаранебяспечны перыяд забаронена!
На тэрыторыі Брэстчыны, у тым ліку і ў нашым раёне, захоўваецца высокая небяспека ўзнікнення пажараў у прыродных экасістэмах з-за сухога надвор’я. Дзяржаўная лясная ахова Пружанскага лясгаса праводзіць узмоцненыя кантрольна-рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай прадухілення ўзгаранняў. Асноўная мэта выездаў — прадухіленне парушэння Правілащ пажарнай бяспекі. Праводзяцца тлумачальныя гутаркі з насельніцтвам. Аднак прафілактычныя меры без адпаведнай увагі з боку грамадзян станоўчых вынікаў не прынясуць.

У выніку на пачатку сакавіка работнікам лясгаса ўжо даводзілася выязджаць на ліквідацыю пагроз ляснога пажару. Двойчы вогненныя здарэнні адбыліся ад сельскагаспадарчых палаў, адзін раз па прычыне спальвання сухой расліннасці ўздоўж чыгункі. Ва ўсіх выпадках пераходу агню на тэрыторыю ляснога фонду не дапушчана.Беражыце прыроду! Не падвяргайце небяспецы сябе і сваю маёмасць!