Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы.

Кошт — 0,18 руб. за 1 літр.
Інфармацыю пра месцазнаходжанне дзялянак і наяўнасць бярозавага соку, а таксама пра ўчасткі ляснога фонду, на якіх грамадзяне маюць права бясплатна ажыццяўляць без дазваляльных дакументаў для задавальнення ўласных патрэб нарыхтоўку дрэўных сокаў і мху (ляснога подсцілу, апалага лісця) можна ўдакладніць у бліжэйшым лясніцтве па тэлефонах:
—Бярозаўскае лясніцтва — 28-1-80,
—Гарадзечненскае лясніцтва — 63-1-45,
—Зеляневіцкае лясніцтва — 48-3-40,
—Ліноўскае лясніцтва — 31-3-63,
—Лыскаўскае лясніцтва — 31-2-45,
—Ружанскае лясніцтва — 29-6-91,
—Пружанскае лясніцтва — 7-11-08,
—Міхалінскае лясніцтва — 28-1-42,
—Мокраўскае лясніцтва — 64-6-67.
Пружанскі лясгас інфармуе: згодна з ч. 1 арт. 16.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконны збор соку цягне накладанне штрафу да 20 базавых велічынь, на прыватнага прадпрымальніка — да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу — да 500 базавых велічынь.