Среда, 19 февраля 2025

Пружанскі каледж з сённяшняга дня чакае абітурыентаў!

349

Сёння, 20 ліпеня, у Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы пачынаецца ўступная кампанія.

Прымаць дакументы будуць ад абітурыентаў на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Штогод у прыёмную камісію паступае больш за 200 заяў. Гэта пацвярджае той факт, што падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчай галіны з’яўляецца запатрабаванай.

Усе падрабязнасці шукайце на сайце каледжа ў раздзеле «Абітурыентам».