
Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў запрашаем прыняць удзел у конкурсе відеавіншаванняў «Дзякуй вам, ветэраны!».
Конкурс будзе праходзіць з 8 красавіка па 2 мая.
Работы прымаюцца ў Палацы культуры (г. Пружаны, вул. Савецкая, 10, каб. 25А, кантактны тэл. 2-06-48) на электронным носьбіце, або дасылайце на электронную пошту pruzhanydk@yandex.com з пазнакай «Конкурс відэаролікаў».
Лепшыя работы будуць размешчаны на гарадскім відэаэкране і ў сацыяльных сетках, а таксама адзначаны каштоўнымі падарункамі.