Па распараджэнні Брэсцкага аблвыканкама 1 ліпеня 1967 года ў Пружанах быў сфарміраваны райаддзел аховы. За 55 гадоў падраздзяленне неаднойчы пацвярджала актуальнасць існавання сваёй эфектыўнай дзейнасцю.

Штогод статыстыка работы міліцыянераў-ахоўнікаў папаўняецца дзясяткамі выкрытых злачынстваў, папярэджаных выпадкаў парушэння грамадскага спакою. Сёння супрацоўнікі аддзела забяспечваюць ахову аб’ектаў уласнікаў і памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян. Некаторыя з іх абсталяваны кнопкамі ручной сістэмы трывожнай сігналізацыі, дзякуючы чаму аператыўна паступае інфармацыя пра парушэнні і хуткасць рэагавання на іх павялічваецца да максімуму. У дадатак у сістэме адзінай дыслакацыі вядзецца патруляванне нарадамі міліцыянераў-ахоўнікаў, пасты і маршруты якіх ахопліваюць не толькі райцэнтр, але і г.п.Ружаны.
Калектыў падраздзялення пастаянна папаўняецца маладымі кадрамі, якіх «на выхаванне» бяруць супрацоўнікі-ветэраны. Дзякуючы гэтаму традыцыі, якія закладваліся з моманту фарміравання аддзела, не парушаюцца і перадаюцца наступным пакаленням ахоўнікаў.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік