Пасля першага перыяду матча мінскага «Дынама» ў КХЛ на лёд выйшла паўнавартасная дзявочая каманда з 19 чалавек розных узростаў, ад шасці да адзінаццаці гадоў, з адзінаццаці гарадоў Беларусі.
Кожная дзяўчынка атрымала шанец пры пятнаццацітысячнай арэне выканаць самае відовішчнае ў хакеі — буліты. Прычым «прабіваць» прыйшлося варатара-хлопчыка.

Прымала ўдзел у мерапрыемстве і пружанка Люба Лагада. Дзяўчынка так апісала свае ўражанні:
— Цудоўна, што мы атрымалі магчымасць не толькі паназіраць за гульнёй сапраўдных прафесіяналаў, але і выйсці на лёд «Мінск-арэны». Думаю, у нас атрымалася паказаць, што дзяўчынкі таксама ўмеюць гуляць у хакей. Можа, пасля такога мае сяброўкі захочуць далучыцца да гэтага віду спорту, таму што пакуль іх складана ўгаварыць.
Пра незвычайную ініцыятыву напісаў і сайт Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе https://www.iihf.com/en/news/15295/belarus-primed-for-growth .
Кацярына ПАШКЕВІЧ.