Паважаныя сябры!
21 мая 2023 года ўсіх, хто шануе спадчыну, жыве любоўю да беларускай песні, жадае падзяліцца сваім талентам і творчасцю з іншымі або з’яўляецца ўдзельнікам аматарскага калектыву мастацкай творчасці, дзяржаўная ўстанова культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» запрашае прыняць удзел у Адкрытым рэгіянальным свяце-конкурсе вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле».
Конкурс праводзіцца з мэтай прапаганды творчасці народнага артыста Беларусі, фалькларыста Рыгора Шырмы, выяўлення і падтрымкі выканаўцаў беларускай песні, духоўных твораў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы аматарскай творчасці вакальна-харавога мастацтва з акадэмічнай і народнай манерай выканання, царкоўныя калектывы незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і ўзросту.
Праграма выступленняў удзельнікаў павінна складацца з двух рознахарактарных твораў. Гэта песні беларускіх кампазітараў, мясцовы фальклор, апрацоўкі народных песень, духоўныя творы і г.д.
У конкурсе могуць прыняць удзел ансамблі, хары, групы (акрамя эстрадных калектываў), адпавядаючыя выканаўчаму ўзроўню і сцэнічнай культуры.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 14 мая па адрасе: г. Пружаны, вул. Савецкая, 10, ДУК «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» ці па тэлефоне: 8(01632) 2-13-05;
e-mail:rcks_kultura@pruzhany.by