Понедельник, 9 декабря 2024

Пружанская моладзь ушанавала дзяржаўныя сімвалы нашай краіны ў Мінску

324

Пружанская моладзь паўдзельнічала ва ўрачыстым рытуале ўшанавання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Мерапрыемства, у якім традыцыйна прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прайшло ў важнае для краіны свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў мінулую нядзелю на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў сталіцы сабраліся больш за 5 тысяч чалавек. Гэта прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Сярод іх у складзе дэлегацыі першага рэгіёна ўрачыстую цырымонію наведалі дырэктар Шчарчоўскай СШ Дзяніс Цямчык, бухгалтар ААТ «Жураўлінае» Кацярына Кавелька і эканаміст гэтага ж сельгаспрадпрыемства Аляксандра Рудзеня, а таксама навучэнец Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Арцём Язерскі.

— Сёння сімволіка не толькі аб’ядноўвае, але і выступае крыніцай упэўненасці і ўнутранай сілы. Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя, — заявіў падчас урачыстай цырымоніі беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.

Уладзіслаў Шпарла