Суббота, 8 февраля 2025

Пружанская моладзь далучылася да акцыі ў памяць аб спаленых вёсках

1 675

Стартавала акцыя ў памяць аб спаленых вёсках.
У рамках акцыі да Дня памяці ахвяр Хатыні навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа — актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” сумесна з работнікамі Пружанскага КУВП “Камунальнік” прыбралі тэрыторыю вакол помніка «Спаленым вёскам» у Пружанах.


Да помніка «Спаленым вёскам» прыйшлі і члены раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», якія ніколі не ігнаруюць патрыятычныя акцыі, і вучні СШ №5 г.Пружаны, за якой замацавана тэрыторыя вакол помніка. Дарослыя разам са старшакласнікамі прыбіралі лісце, чысцілі дарожкі.


Навядзенне парадку ў падобным месцы – гэта таксама даніна павагі загінуўшым. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі падчас карных аперацый фашыстамі былі спалены тысячы населеных пунктаў, многія знішчалі разам з іх жыхарамі. Трагічны лёс не мінуў і Пружаншчыну: тут было спалена 58 вёсак, з якіх сем так ужо больш і не з’явілася на карце раёна.

У 2005 годзе, як напамін пра тыя страшныя старонкі гісторыі роднага краю, у райцэнтры ўстанавілі помнік «Спаленым вёскам».

Таму невыпадкова менавіта гэтае месца было вызначана для правядзення акцыі ў Пружанскім раёне.


«Мэта акцыі — захаваць памяць пра населеныя пункты, якія былі спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны і так і не аднавіліся, а таксама пра іх жыхароў, — зазначыла спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Пасько.

— Гэта месца духоўнага і патрыятычнага выхавання, якое сімвалізуе нашу памяць пра ахвяраў вайны».
Фота Кацярыны Масік.