У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы расказалі пра графік работы падчас вялікіх лістападаўскіх выхадных.

Як паведамілі ў медустанове, 7 лістапада, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Пружанская ЦРБ працуе па графіку святочнага дня.
У пятніцу, 8 лістапада, установа аховы здароўя працуе як у звычайны будні дзень — з 8.00 да 20.00 гадзін. Адпаведна ў суботы, 9 і 16 лістапада, — па суботнім графіку, з 9 да 15 гадзін.
Работа ў нядзелю, 10 лістапада, будзе арганізавана па графіку выхаднога дня.
Пры неабходнасці атрымання неадкладнай дапамогі трэба звяртацца па тэлефоне 103. Прыёмны пакой Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы будзе працаваць без змяненняў — кругласутачна.
Уладзіслаў Шпарла
