Четверг, 16 января 2025

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў 5 мая запрашае да ўдзелу ў гісторыка-патрыятычным аўтапрабегу

250

У рамках святкавання Дня Перамогі заўтра, 5 мая, у раёне пройдзе гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў».

Маршрут аўтапрабегу: Пружаны – Шані – Шакуны – Козі Брод – Гарадзечна – Шчарчова – Брады. Старт у 13.30 гадзін ад будынка райвыканкама.

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу!