Па выніках аператыўнай дзейнасці аддзяленне ДАІ Пружанскага райаддзела міліцыі было прызнана лепшым на Брэстчыне сярод аналагічных структур Дзяржаўтаінспекцыі Брэсцкай вобласці.

З гэтай нагоды на мінулым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы спецыяльную статуэтку-вымпел начальнік упраўлення ўнутраных спраў Алег Шулякоўскі ўручыў начальніку АДАІ Пружанскага РАУС Сяргею Мышкевічу.
Як расказвае Сяргей Міхайлавіч, такім чынам былі адзначаны вынікі рэалізаваных мерапрыемстваў, работа асабовага саставу падраздзялення і стаўленне інспектараў да ўдзельнікаў дарожнага руху. Трэба дадаць, што такую высокую ўзнагароду пружанскія супрацоўнікі ДАІ атрымлівалі ў 2015 годзе.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік